Вільям Пэн
Вільям Пэн | |
---|---|
англ.: William Penn | |
Род дзейнасці | філосаф, прадпрымальнік, багаслоў, палітык, пісьменнік, Colonial proprietor |
Дата нараджэння | 14 (24) кастрычніка 1644[1][2][…] ці 14 кастрычніка 1644[3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 ліпеня (10 жніўня) 1718[1][2][…] (73 гады) ці 30 ліпеня 1718[3] (73 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | квакеры |
Бацька | William Penn[d][6] |
Маці | Margaret Jasper[d][7][6] |
Жонка | Gulielma Springett Penn[d] і Hannah Callowhill Penn[d] |
Дзеці | Richard Penn[d], John Penn[d], Thomas Penn[d], William Penn[d], Margaretta Penn[d] і Letitia Penn[d] |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (9 лістапада 1681) Ганаровы грамадзянін ЗША[d] (28 лістапада 1984) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вільям Пэн (англ.: William Penn; 14 кастрычніка 1644 г. — 30 ліпеня 1718 г.) — буйны англійскі прадпрымальнік, заснавальнік Пенсільваніі і Філадэльфіі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вільям Пэн паходзіў з багатай сям’і. Яго бацька быў буйным землеўладальнікам і меў тытул адмірала. Ва ўзросце 12 гадоў стаў квакерам. У маладосці вывучаў у Оксфардзе правазнаўства і тэалогію. Аўтар тэалагічных брашур, у якіх высоўваліся патрабаванні рэлігійнай роўнасці. Некалькі разоў арыштоўваўся за свае погляды.
У 1677 г. англійскія квакеры са згоды каралеўскіх улад атрымалі права на заснаванне пасялення ў Новым Свеце. В. Пэн прымаў актыўны ўдзел у праекце, хаця сам заставаўся ў Англіі. У 1681 г. Карл II перадаў яму за даўгі вялікую тэрыторыю на захад ад ракі Дэлавэр, дзе ён заснаваў квакерскую калонію. Яна была названа Сільванія (ад лац.: Silva «лес»), пазней атрымала найменне Пенсільваніі ў гонар бацькі В. Пэна.
В. Пэн наведваў Новы Свет двойчы ў 1683—1684 гг. і ў 1699 г. Падчас першага візіта заключыў дагавор з індзейцамі-ленапэ аб продажы дадатковых тэрыторый за 1200 фунтаў. Гэтая сума лічылася на той момант дастаткова значнай. Пазней Вальтэр высока ацаніў учынак В. Пэна і прызнаў угоду справядлівай.
Пенсільванія задумвалася ім як камерцыйнае прадпрыемства. В. Пэн як прадстаўнік караля ўвёў на яе тэрыторыі законы, што абвяшчалі рэлігійную роўнасць і судовую бесстароннасць. У Пенсільванію пераязджалі каланісты-пратэстанты з розных кутоў Еўропы. Яны выкупалі землі за грошы, але прыбыткі В. Пэна ашчаджаліся на карысць калоніі. У выніку В. Пэн не толькі не ўзбагаціўся, але страціў амаль усю сваю маёмасць.
Падчас другога прыезду В. Пэн наведаў Філадэльфію. У канцы жыцця складаў праект канфедэрацыі ўсіх брытанскіх калоній Новага Света, выступаў за свабоду гандлю, быў праціўнікам рабства.
В. Пэн быў двойчы жанаты. Меў 10 дзяцей.
Зноскі
- ↑ а б Tolles F. B. William Penn // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Lundy D. R. William Penn // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Penn, William, 1644-1718 // Olomouc City Library regional database Праверана 25 верасня 2024.
- ↑ Пенн Уильям // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б в г Oxford Dictionary of National Biography / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004. Праверана 14 жніўня 2024.
- ↑ а б Kindred Britain
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
- ↑ JSTOR — 1995. Праверана 14 жніўня 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Асобы
- Нарадзіліся 24 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1644 годзе
- Нарадзіліся 14 кастрычніка
- Нарадзіліся ў Лондане
- Памерлі 10 жніўня
- Памерлі ў 1718 годзе
- Памерлі 30 ліпеня
- Памерлі ў Беркшыры
- Пахаваныя ў Англіі
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Грамадскія дзеячы Вялікабрытаніі
- Публіцысты Вялікабрытаніі
- Прадпрымальнікі Вялікабрытаніі
- Квакеры
- Філосафы Англіі
- Гісторыя ЗША
- Ганаровыя грамадзяне ЗША